231400 г.Новогрудок, ул. Мицкевича, 15 тел (факс): 8(01597) 2-15-80 e-mail: ngtek@tut.by
Приглашаем абитуриентов в наш колледж!
   
Музей пад адкрытым небам

9 мая навучэнцы каледжа запрасілі жыхароў і гасцей горада ў невялічкае падарожжа ў мінулае, больш за 100 гадоў назад. Вы апыніцеся ў старадаўняй беларускай хаце і пазнаёміцеся з асноўнымі заняткамі сельскіх жыхароў Навагрудчыны. Усе прадстаўленыя экспанаты знаходзяцца ў міні-музеі нашага каледжа “Сялянская хатка”. Яны збіраліся нашымі навучэнцамі на працягу многіх гадоў.


Традыцыйны інтэр`ер сялянскай хаты складаўся з дзвюх частак: чырвоны кут – покуць – гэта кусочак храма ў хаце, дзе стаяў стол, а пад столлю, у куце, размяшчаліся іконы з ручнікамі; гаспадарчы кут – бабін кут – размяшчаліся супраць печы, каля ўваходу, дзе стаялі вёдры, кадушкі, розны посуд і размяшчаўся качарэжнік.

Перад вамі гліняны посуд (збаны, гарлач, міска) і бойка, дзе з смятаны ўручную білі масла). У корабе з плеценым вечкам захоўваліся сушаныя каўбасы і кумпякі.

Сялянская праца цяжкая: ад раніцы з усходам сонца да вечара – з заходам. Старажытныя беларусы – земляробчы народ, жылі пераважна з зямлі: сеялі ўручную, жалі сярпом, малацілі цапом. Бадай, ніводная сельскагаспадарчая культура на Навагрудчыне не патрабавала столькі працы, як лён. Яго абівалі пранікам, высцілалі, каб выляжаўся, потым збіралі і звязвалі ў снапы, затым восенню і зімою церлі на церніцы і трапалі траплом. Валакно пралі з дапамогай прасніцы і калаўрота. На матавілах ніткі маталі ў клубкі. Пасля ткалі палатно на кроснах.

Навагрудская зямля славілася сталярамі. Тут прадстаўлены інструменты, вырабленыя цесляром, жыхаром вёскі Нягневічы, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны Першукевічам Мікалаем Аляксеевічам. Тут вы бачаце розныя рубанкі, вугольнікі, цыркуль, граблі. Церніца – гэта таксама яго работа.

Трэба часцей нам, маладым, азірацца ў мінулае, каб не пагасла свечка на покуці ў бацькоўскай хаце, каб лягчэй было ісці наперад, у будучыню.







 
< Пред.   След. >
 
               Яндекс.Метрика