СУСТРЭЧА З ГРОДЗЕНСКІМІ ПІСЬМЕННІКАМІ |
17 мая навучэнцы каледжа прысутнічалі у Навагрудскай раённай бібліятэке, дзе адбылася сустрэча з гродзенскімі пісьменнікамі.
Падчас сустрэчы была прадстаўлена прэзентацыя новага шостага нумара літаратурнага альманаха “Новы замак”. Бібліятэку наведалі гродзенскія літаратары Аляксей Пяткевіч, Уладзімір Хільмановіч, Ала Нічыпорчык, Валянцін Дубатоўка, Янка Трацяк. Кожны з іх расказаў пра творчыя планы. Паэзія, проза, літаратуразнаўства, пераклады сталі тэмай размовы. Гучалі вершы, гумар. З перакладамі на беларускую мову вершаў М. Гумілёва пазнаёміла С. Абдулаева. Песні выконвалі Уладзімір Хільмановіч і мясцовы пісьменнік М. Зізюк.
|